Уважаемые абитуриенты, приглашает Вас 6 апреля в 12.00 на день открытых дверей Технологического колледжа. Выберите свое будущее вместе с нами!

“Чытаем разам вершы на роднай мове”

Менавіта пад такой назвай у каледжы прайшла акцыя, прысвечаная Дню роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.
У гэты дзень навучэнцы прачыталі  вершы, напісаныя і класікамі, і сучаснікамі на роднай, беларускай мове.

 

 


Ты пакліч мяне, пазаві…”, “Мой родны кут…” “Ільняная і жытнёвая…”, “Трэба дома бываць часцей…”  і іншыя  шматлікія радкі  гучалі з вуснаў навучэнцаў ў гэты дзень  неяк па-асобаму мілагучна і  шчыра.
Мова-тое, што нас яднае. І тыя, хто далучыўся да акцыі,  упэўнены, што гэта магчыма – спаць і бачыць беларускамоўныя сны, і нават, як  сцвярджала  Яўгенія Янішчыц, маўчаць па-беларуску.
Свята атрымалася лёгкім, светлым, чулым.  Усе ўдзельнікі  атрымалі падарункі -  пяшчотныя, дзіўныя і  прыемныя – як наш беларускі народ і наша родная мова.

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы