ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ - 2022

З 19.09.2022  па 23.09.2022 у каледжы праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, пад час якого прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У фае каледжа гучалі беларускія песні ў рамках марафона “Мова родная – мова модная”, а ў бібліятэцы арганізавана выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.

Навучэнцы групы ТМ-63 разам з выкладчыкам Акімавай Т.В. наведалі музей М.Багдановіча – класіка беларускай літаратуры, дзе пазнаёміліся з перыядам жыцця сям’і Багдановічаў у Гродне з 1892 г. па 1896 г., з дзяцінствам будучага класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча. Паглядзелі экспазіцыі арыгінальных дакументаў, рукапісаў, лістоў, кніг, фотаздымкаў сям’і Багдановічаў, іх родных і знаёмых. Асаблівую цікавасць вызваў першы фотаздымак Максіма і яго маці і сямейны фотаздымак Багдановічаў, зробленыя ў Гродне.

Групы першага курса прынялі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”. Лепшай стала работа навучэнцы групы ТВ-25 ЯРМОЛІЧ Марыі. Таксама першакурснікі актыўна ўдзельнічалі ў акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”, па выніках якой вызначыліся лепшыя:

1-е месца Шаўцоў Ягор (група ТВ-25)

2-е месца Турок Глеб (група АТП-76)

3-е месца Ясько Сяргей (група МіЭЭ-101)

            Завяршыўся Тыдзень выставай-конкурсам “Пад небам сінім”, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы, Я.Коласа.

Тры найлепшыя работы:

1. Крывец Анастасія (група ТДП-19)

IЛЮСТРАЦЫЯ ДА ВЕРША Я. КОЛАСА "ВОСЕНЬ"

2. Копыл Кацярына (група ХТВ-73)

IЛЮСТРАЦЫЯ ДА ПАЭМЫ "НОВАЯ ЗЯМЛЯ Я.КОЛАСА, РАЗДЗЕЛ" ПАДГЛЯД ПЧОЛ"

3. Курман Вольга(група ПОИТ-15)

IЛЮСТРАЦЫЯ ДА ПАЭМЫ" СЫМОН-МУЗЫКА" Я. КОЛАСА

 

Дзякуй усім за ўдзел!!!

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы