Віншуем пераможцау!

Віншуем Лумянскую Вольгу, навучэнку ІІ курса спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» з перамогай у інтэрнэт-віктарыне «Я – грамадзянін сусвету», прысвечанай 126-годдзю з дня нараджэння Сяргея Аляксандравіча Ясеніна, арганізаванай Дзяржаўным музеем-запаведнікам С.А. Ясеніна (Расійская Федэрацыя, Разанская вобласць, Рыбнаўскі раён, с. Канстанцінава).   

У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел аматары творчасці вялікага паэта з Расіі і краін бліжэйшага замежжа. Яны адказвалі на 20 пытанняў і выконвалі творчае заданне па празаічных творах Сяргея Ясеніна.  Вольга атрымала І месца сярод удзельнікаў ад 12 да 18 год.   

Навучэнка ІІ курса спецыльнасці «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» Ільчанка Валерыя прыняла ўдзел у конкурсе дэкламатараў беларускай паэзіі “….больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся”, прысвечаным Дню народнага адзінства і арганізаваным УА “ГрДУ імя Я. Купалы”.

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы