Роднай мовы сваёй не зракуся

У рамках тыдзеня беларускай мовы, што адзначаўся ў каледжы з 17 па 21 лютага, у Тэхналагічным каледжы, ва ўсіх групах 1 курса адбылася інтэрактыўная літаратурная гасцёўня “Роднай мовы сваёй не зракуся”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Logоs”. Першакурснікі вызначылі гістарычныя ўмовы развііця беларускай мовы, чыталі вершы на тэму роднай мовы, разважалі, чым для народа з’яўляецца яго мова. Кожны меў магчымасць ўявіць сябе даследчыкам мовы ці паэтам, задумацца над лёсам роднай мовы, выказаць сваю думку. Мерапрыемствы праходзілі ў атмасферы дабразычлівасці, узаемапавагі, адзінства. Стварыць адчуванне  еднасці дапамог агульны фотаздымак гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства.

 

Стала добрай традыцыяй у каледжы праводзіць агульны дыктант да Дня роднай мовы. У гэтым годзе нагода такога мерапрыемства падвоілася: супаў міжнародны дзень роднай мовы і юбілей універсітэта. 21 лютага навучэнцы і супрацоўнікі каледжа ўзялі ўдзел ва агульнаўніверсітэцкай купалаўскай дыктоўцы “Знайдзі сябе з намі”. Ва ўтульнай чытальнай зале сабраліся разам і выкладчыкі, і вучні, і прадстаўнікі адміністрацыі. Тэкст быў прысвечаны 80-гадоваму юбілею Гродзенская дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Тэкст чытала выкладчык беларускай мовы і літаратуры Таццяна Анатольеўна Іванова. Самаправерка тэксту паказала выдатныя вынікі. Галоўнае ў гэтай акцыі было адчуванне адзінства з вялікай сям’ёй купалаўцаў, якія ў той жа самы момант пасалі дыктант за партамі ў сваіх студэнцкіх аўдыторыях і таксама ганарыліся поспехамі і здабыткамі сваёй Альма матэр.

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы