Чытаем вершы разам на роднай мове

17 лістапада 1999 года UNESCO абвясціў лічыць 21 лютага  Днём  роднай мовы. І  вось ужо на працягу 21 года кожны народ адзначае гэта свята.

У гэты дзень, у далёкім 1957 годзе, у Бангладэшы,  загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі сваё права вучыцца на роднай мове.

 На сёняшні дзень ва ўсім свеце налічваецца каля 6000 моваў, але, на жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Гэты дзень – нагода для нас яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завем матчынай.

 

Адзначаць гэты дзень у Тэхналагічным каледжы  ўжо стала добрай традыцыяй. Акцыю   “Чытаем вершы разам на роднай мове” можна лічыць сваеасаблівым брэндам – ужо не першы год навучэнцы з вялікім задавальненнем  прымаюць удзел у гэтым мерапрыемтсве. Святочны настрой задае музыка, якая гучыць на кожным перапынку. Рэпертуар, безумоўна,  складаецца толькі з песен на беларускай мове  ў выкананні папулярных  спевакоў.

Выклікаць цікавасць да праблемы роднай мовы, спрыяць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі адносна акрэсленай праблемы – вось асноўныя мэты, якія  ставяць перад сабой сёння выкладчыкі, арганізатары мерапрыемства. Відавочна, што ў нас гэта атрымалася: тыя, хто хацеў пачытаць вершы на роднай мове, выстраіваліся ў чаргу!

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2022. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы